У апошні дзень лютага прагназуецца да +7
28.02.2020 13:40
—
Разное
![У апошні дзень лютага прагназуецца да +7](https://www.21.by/pub/news/2020/02/1582887407531913.jpg)
БЕЛТА
У суботу, 29 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі пройдуць невялікія ападкі — пераважна снег, мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы будзе ад 1 да 7 градусаў марозу, а ўдзень — +1...+7.