Парывісты вецер і мокры снег прагназуюць на 27 лютага
26.02.2020 15:07
—
Разное
БЕЛТА
У чацвер, 27 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дождж і мокры снег, уначы месцамі — моцныя ападкі, слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў ўмераны, у асобных раёнах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...+5, пры праясненнях будзе да 2 градуаў марозу. Удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль.