У электрычцы Асіповічы — Мінск міліцыянера білі ў твар

Источник материала:  
24.02.2020 17:56 — Разное
У электрычцы Асіповічы — Мінск міліцыянера білі ў твар
Маладыя людзі, якіх шукае міліцыя / @skgovby

Следчы камітэт высвятляе абставіны нападу на 21-гадовага міліцыянера ў электрычцы Асіповічы — Мінск. У той дзень ён не быў на службе. У тамбуры пабачыў кампанію маладых людзей, якія курылі, і зрабіў заўвагу. Пры гэтым прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і паказаў службовае пасведчанне. У адказ хлопцы сталі абражаць міліцыянера, а пасля двое з кампаніі нанеслі ўдары ў твар і штурхнулі ў спіну.

У дачыненні 22-гадовага хлопца распачалі крымінальную справу, артыкул — "гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў". Асобы іншых удзельнікаў нападу на сілавіка высвятляюцца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая засведчыць, наколькі цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў супрацоўнік міліцыі.

←Настоящей зимы не предвидится – на этой неделе будет до +9°С с осадками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика