В Ушачах почтили память Р.Бородулина в день его рождения

Источник материала:  
24.02.2020 — Разное

Месца апошняга спачыну Рыгора Барадуліна на ўшацкіх могілках наведалі ў дзень нараджэння паэта вучніВ Ушачах почтили память Р.Бородулина в день его рождения сярэдняй школы райцэнтра. Своеасаблівы ўрок памяці правялі для іх намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама А.В.Пашковіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі П.А.Алексяёнак. Алена Васільеўна нагадала васьмікласнікам біяграфічныя факты і творы нашага славутага земляка, расказала пра яго трапяткія адносіны да маці, побач з якой ён пахаваны, падкрэсліла, як бязмерна Рыгор Іванавіч любіў родную Ушаччыну і паважаў сваіх землякоў. І яны плацяць яму тым ж – ля магілы паэта круглы год ляжаць жывыя кветкі, а ўшачане чытаюць і вучаць творы Барадуліна: вось і падчас урока памяці школьнікі прыгадалі самыя любімыя вершы – “Бацьку”, “Трэба дома бываць часцей” і іншыя.

←Избежать беды можно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика