Тры ірландцы трапілі ў лякарню пасля аварыі ў Маладзечне
24.02.2020 13:17
—
Разное
ДТЗ з ірландцамі ў Маладзечне / Telegram-канал МУС
Тры ірландцы трапілі ў лякарню ў Маладзечне ў выніку ДТЗ, якое адбылося ўвечары 23 лютага, паведамляецца ў Telegram-канале МУС.
Увечары на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец — Суміцкага — Таміліна мікраатобус "Фальксваген Транспарцёр" пры павароце налева не саступіў дарогу аўтамабілю БМВ. Пры гэтым БМВ ехаў на дазвольны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ у лякарні апынуліся кіроўца "БМВ" — маладзечанец, а таксама а таксама кіроўца і два пасажыры "Фальксвагена" — ірландцы, зарэгістраваныя ў Вілейцы.