Крестики в календарях не ставят! Как служится ушачанам в военной части в Боровке, мы узнали накануне Дня защитников Отечества

Источник материала:  
24.02.2020 — Разное

У восеньскі прызыў 2018 года з нашага раёна на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы краіны накіравалася 11 хлопцаў. Сярод іх – і Яўген Шамровіч (на 1-м здымку), зараз ужо сяржант 191-ай групы артылерыі 19-ай особнай механізаванай брыгады, з якім мы напярэдадні самага мужчынскага свята сустрэліся прама ў часці – у лепельскай Бароўцы. Большы тэрмін службы ўжо за плячыма: “15 мая на “дэмбель”, – кажа хлопец і ўсміхаецца майму пытанню наконт таго, ці ставіць крыжыкі на датах у календары. – Не, у вучэбцы па-маладосці пачаў, але хутка закінуў гэту справу”.

“Па-маладосці” з вуснаў юнака гучыць дзіўна, між іншым ён ужо з’яўляецца стараслужачым і мае права так гаварыць. Пасля заканчэння Ушацкай школы паспеў атрымаць прафесію электразваршчыка ў Наваполацкім дзяржаўным каледжы будаўнікоў і 4 месяцы папрацаваць у Мінску. У сталічным рэгіёне і пачаў службу – правёў шэсць месяцаў у вучэбцы ў Пячах. Зразумела, што тэрміновая служба з’яўляецца кардынальнай зменай ладу жыцця, але з-за таго, што Яўген адносіўся да яе, як да чарговай ступені ў жыцці мужчыны, адаптацыя прайшла лёгка. Расказвае, што ў вучэбцы не было складаней, чым зараз у часці:Крестики в календарях не ставят! Как служится ушачанам в военной части в Боровке, мы узнали накануне Дня защитников Отечества

– Пад’ём там ажыццяўляўся не ў 6, а ў 7 гадзін. Добрыя бытавыя ўмовы, у вучэбных класах устаноўлены сучасныя трэнажоры, шырока выкарыстоўваюцца і камп’ютарныя тэхналогіі. І гэта не проста модны трэнд часу, а магчымасць больш якасна абу­чаць салдат, эканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы. Адзначу і тое, што не сустрэнеш кагосьці з умоўнай “базавай” адукацыяй – большасць, як і я, мелі спецыяльнасць, а то і скончылі ВНУ. А яшчэ гэтыя паўгода правёў побач з цёзкай-земляком Яўгенам Крывёнкам!

Поўнасцю задаволены Я.Шамровіч і ўмовамі службы ў Бароўцы, дзе праведзены рамонт памяшканняў, у казарменны быт трывала ўвайшлі душавыя, пральная машына. Толькі падкаўнерчыкі як і раней застаецца прасаваць і падшываць самому. Не ўзнікае праблем і ў зносінах з роднымі – прыемна быў здзіўлены фактам, што не толькі афіцэры, а і салдаты тэрміновай службы маюць права не здаваць, а пастаянна мець пры сабе мабільныя тэлефоны. Ёсць, праўда, і некаторыя абмежаванні – адсутнасць камеры, дыктафона і доступу ў інтэрнэт.

Званне малодшага сяржанта Яўген атрымаў яшчэ ў маі мінулага года, а сяржантам стаў роўна праз пяць месяцаў – 15 кастрычніка 2019-га. Незадоўга да гэтага прымаў удзел у сумесных беларуска-расійскіх аператыўных вучэннях “Шчыт Саюза-2019”, дзе на расійскіх палігонах у якасці наводчыка добра праявіў сябе. Трэба адзначыць, што на такія маштабныя аперацыі традыцыйна трапляюць лепшыя ваеннаслужачыя. Таму і не дзіўна, што зараз Я.Шамровіч з’яўляецца камандзірам 2С1 – самаходнай 122-міліметровай гаўбіцы з экіпажам у 4 чалавекі.
Крестики в календарях не ставят! Как служится ушачанам в военной части в Боровке, мы узнали накануне Дня защитников Отечества

– Сур’ёзная зброя, – характарызуе давераную баявую машыну сяржант. – На вучэннях мы страляем па каардынатах па нябачных цэлях, бо гаўбіца здольна паражаць мішэні на адлегласці да 15 кіламетраў. Мая задача – зладжана кіраваць дзеяннямі механіка-вадзіцеля, наводчыка і зараджаючага.

Яўген адзначае, што ў часці, калі ён заняты ля тэхнікі, час ляціць хутчэй, чым у вучэбцы. Сумаваць не даводзіцца – палявыя вучэнні, абслугоўванне зброі і тэхнікі, іншыя мерапрыемствы па баявой падрыхтоўцы. І, па водгуках камандзіраў, авалодвае ёй наш зямляк паспяхова.

– Адказны і сумленны баец, – дае ацэнку Я.Шамровічу намеснік камандзіра гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна 2С3 Мікалай Сцяпанавіч Лук’янёнак. – У нас праходзяць службу салдаты з усіх рэгіёнаў Беларусі, многія застаюцца на кантракт. Хапае і ўшацкіх. Сам я родам з Полацкага раёна і ваш добра ведаю. Калісьці служылі разам з Леанідам Пятровічам Шахноўскім, ён зараз у вас ваенкамам. А яшчэ запомнілася, як гадоў 15 таму на беразе возера Оталава ставілі вялізную армейскую палатку – па просьбе кіраўніцтва вашага раёна дапамагалі прымаць дэлегацыю парламентарыяў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Я тады яшчэ быў старшыной, а зараз вось даслужыўся да маёра. І такую кар’еру ў нашых Узброеных Сілах пры жаданні і належных адносінах можа зрабіць любы. Ды хоць бы і Шамровіч – нам такія хлопцы патрэбны! Пойдзеш на кантракт, сяржант?

У адказ на прапанову Яўген дзякуе, але па армейскі коратка адказвае “Ніяк не!” – ён ужо вызначыў для сябе, што пасля заканчэння службы звяжа далейшы лёс з мірнай прафесіяй. Але і адваротны прыклад я сустрэў тут жа, ля калоны грозных баявых машын – прапаршчык Мікалай Салавей, які адказвае за іх тэхнічны стан, таксама аказаўся ўраджэнцам нашага раёна!

– Я са Старога Сяла Жарскага сельсавета, – кажа вайсковец. – У Бароўцы служу ўжо каля 4 гадоў, з якіх апошнія два з паловай – па кантракце. Працаваць з тэхнікай мне падабаецца, ды і з’ездзіць на выхадныя адведаць бацькоў зусім недалёка. Можна ўжо сказаць, што армія стала маёй прафесіяй, планую з часам паступіць на курсы малодшых афіцэраў, атрымаць пасаду камандзіра ўзвода кіравання самаходных артылерыйскіх установак 2С3.

Як бачна, розныя шляхі пасля арміі абралі хлопцы, але прыемна тое, што і на тэрміновай службе, і на кантракце ўшачане на добрым рахунку, годна нясуць званне абаронцаў Айчыны і з’яўляюцца прадаўжальнікамі слаўных вайсковых традыцый нашай Ушаччыны.

Дзмітрый Раманоўскі.

←Взятку инспекторам ГАИ пытался дать пьяный минчанин в Могилеве. Очень настойчиво

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика