Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

Источник материала:  
22.02.2020 12:40 — Разное

Ці чулі вы такія словы, як “кудзеркі”, “смоўж” ці “хрушч”? А ў сярэдняй школе №19 г. Брэста гэтыя словы ўжо вядомы кожнаму.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

З самай раніцы 21 лютага ў школе гучалі прывітанні на беларускай мове. Дзень роднай мовы пачаўся з акцыі “Прывітай мяне па-беларуску”. Відэа, у якім настаўнікі школы чытаюць вершы на роднай мове, натхніла хлопчыкаў і дзяўчынак на паэтычны флэшмоб. На перапынках у фае школы гучалі лепшыя радкі беларускіх паэтаў. Каля тэматычнага кутка “Беларускія словы – знаемыя ці загадкавыя” вучні і настаўнікі ўзгадвалі свае любімыя і самыя каларытныя словы на беларускай мове.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

Захапленне прысутных выклікала інтэрактыўная прэзентацыя ад варштата “Пан Спарышка”. Рамеснікі распавялі пра вытокі ткацтва на Беларусі, пазнаемілі з найбольш папулярнымі арнаментамі, прадэманстравалі, як можна сткаць прыгожую стужку ці пояс. Госці доўга адказвалі на пытанні дзяцей і дарослых пра сакрэты свайго рамяства.

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай” – так развітваліся ўдзельнікі мерапрыемстваў, упэўненыя ў тым, што годная справа кожнага зберагчы родную мову.

Яндекс.Метрика