З гомельскага завода эвакуявалі 150 чалавек: там хісталася труба
21.02.2020 20:36
—
Разное
gomel.today
150 чалавек давялося эвакуяваць 21 лютага з Гомельскага хімічнага завода, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.
У 11:10 пры замене гасільнікаў ваганняў на выхлапной трубе цэха падвойнага суперфасфату здарылася пазаштатная сітуацыя. Пад парывамі ветру пачала разгойдвацца адна з трубаў цэху.
Пазней кіраўніцтва завода паведаміла, што праца адбываецца ў штатным рэжыме і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.