На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

Источник материала:  
18.02.2020 — Разное

Вынікі раённага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённым аграпрамысловым саюзам БелАПС падводзяцца штоквартальна. Урачыстае ўшанаванне лепшых калектываў і прадстаўнікоў галіны сельгасарганізацый раёна па выніках работы за чацвёрты квартал 2019 года адбылося на мінулым тыдні ў межах акцыі “Наш жывёлавод”.

На жывёлагадоўчыя аб’екты з падарункамі завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза “БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый, калектывы ферм якіх і асобныя работнікі сталі пераможцамі.

Па выніках работы сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне ў малакаправод, лепшым стаў калектыў МТФ “Любонічы”  ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».  Калектыў МТФ “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прызнаны лепшым сярод калектываў малочна-таварных ферм і комплексаў, абсталяванымі даільнымі заламі. Падчас віншаванняў госці выказалі жывёлаводам шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, жадалі моцнага здароўя, дабрабыту, новых працоўных дасягненняў і уручылі заслужаные падарункі – халадзільнікі.

На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

Поспехаў дабіўся калектыў жывёлагадоўчай фермы “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Ён адзначаны як лепшы сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Першым па вырошчванні цялушак БРЖ ва ўзросце ад 6 да 12 месяцаў прызнан калектыў фермы “Харлапавічы” ААТ “Дабаснянскае”. У якасці каштоўных падарункаў мясцовыя працаўнікі атрымалі наборы посуду для бытавых патрэб.


На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў


На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

Былі адзначаны і лепшыя аператары машыннага даення: Анастасія Уруп і Інга Булах (МТФ “Любонічы і МТФ “П.Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”), Валянціна Клімовіч і Тамара Прыходзька (МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”), Раіса Шкрадзюк і Таццяна Костка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

Сярод лідараў раённага спаборніцтва – аператары па дарошчванні буйной рагатай жывёлы Таццяна Чарнова, Наталля Тарелка і Таццяна Юрчанка (МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”); аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Святлана Гамершмідт, Віталь Сяргейчык і Алена Акуліч (ферма “Цяса” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”); аператары па вырошчванні цялушак БРЖ Алена Вангілеўская і Лілія Макаренка (ферма “П.Слабада” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”).

Звяртаючыся да лідараў спаборніцтва, Аляксандр Сухадольскі адзначыў, што ў кожнай намінацыі калектывы і асобныя прадстаўнікі могуць атрымаць узнагароду толькі адзін раз на працягу года. Вынікі падведзены за 2019-ы, а, значыць, шанц вызначыцца ў 2020-м ёсць і ў сённяшніх пераможцаў, і ў астатніх жывёлаводаў.


На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў


На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў


На Кіраўшчыне ўшаноўвалі лепшых жывёлаводаў

Фота Аляксандры КАЛІНІНАЙ і Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

←#МЧСПомощьрядом. Первая смена Осиповичского РОЧС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика