Урачыстае адкрыццё тыдня роднай мовы 21 лютага
ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна»
УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»
ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»
ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна»
Урачыстае адкрыццё тыдня роднай мовы 21 лютага 12.00-15.00 (пятніца), набярэжная Ф. Скарыны, 32 Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка 12.00
Адкрыццё тыдня роднай мовы «Мова беларуская».
У праграме:
тэатр моды ДУА «Сярэдняя школа №1» кіраўнікі: Гузарэвіч Алена Васільеўна, Давыдава Таццяна Мікалаеўна;
узорны ансамбль народнага танца “Крынічка” кіраўнік: Куцень Ірына Сяргееўна;
вакал – Дземідовіч Мілана;
выстава маляванак – Бандарэнка Валянціна.
Праца пляцовак з 13.00 да 15.00
Майстар-класы
Каларыт ад лепшых берасцейскіх hand-made майстроў:
- вышыўка стужкамі (Марына Чысцякова);
- мяшочак жаданняў з лёну (Таццяна Ахраменя);
- кветкі з гафрыраванай паперы (Ірына Верамчук);
- саламяны анёлак (Ганна Борсук);
- льняная лялька (Галіна Масюк);
- талеркі з паперы (Юлія Заіка).
Гастрафэст па-беларуску
Даведаемся, як прыгатаваць беларускія стравы з кулінарных кніг, каб здзіўляць сяброў.
Квэст-гульня
Вас чакае квэст “Скарбонка беларуская”.
Тэатральны куток
Казка “Чароўная дудка” лялечнага тэатра бібліятэкі "Юнацтва".
Аўтарскі тэатр "Баечная крутаверць" Вольгі Сандрыкавай.
Тэатр-батлейка ДУА "Сярэдняя школа №33" "Берасцейцы".
Літаратурная кавярня
Сустракаемся з беларускімі аўтарамі за кубкам кавы або гарбаты.
Кожнага госця чакае дрэва “Мова беларуская”. Разам паспрабуем, каб яно зацвіло!
Выставы ЛЕПШЫХ КНІГ НА РОДНАЙ МОВЕ, ФОТАЗОНЫ, фотаакцыя #ЧЫТАЮ_па_БЕЛАРУСКУ.
|