«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Источник материала:  
13.02.2020 18:55 — Разное

Любая нацыя валодае нейкімі асаблівасцямі, якія сфарміраваліся з даўніх часоў і вызначаюць набор маральных каштоўнасцей. І калі не будзе чагосьці такога уласнага, гістарычнага, якое аб’ядноўвае кожнага з нас, мы проста перастанем быць адзіным цэлым. Ператворымся ў горстку людзей, што жывуць на пэўным кавалачцы зямлі. Па сутнасці, культурны код нацыі – гэта флэшка. І калі яе адфарматаваць – крах непазбежны, расказалі ў праграме «Специальный репортаж».

Ала Сташкевіч, эксперт аб Беларусі ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА:
Галоўная задача – захаваць нематэрыяльную культурную спадчыну, якая вельмі дэлікатная. Якой пагражаюць вельмі шмат самых розных рэчаў. Нават, пра якія мы не здагадываемся. Нават, наша бурная дзейнасць ў галіне папулярызацыі гэтай спадчыны, у развіцці турызма, яна часта прыводзіць да катастрофы.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Паняцце нематэрыяльнай культурнай спадчыны з’явілася на Беларусі ў пачатку трэцяга тысячагоддзя. За дваццаць гадоў больш за сотню абрадаў, песень, рамёстваў атрымалі такі статус на дзяржаўным узроўні. І вось у спісе каштоўнасцей ад Віцебшчыны стала на два элементы больш. Адзін з іх – інсітнае мастацтва.

Антаніна Маісеева, мастак-аматар:
Это то, что у меня в душе находится. Ведь, когда я начала писать, у меня картинки с детства выскакивают. И я помню то, помню это, думаю, надо оставить в памяти не только мне, но кто-то увидит, кому-то расскажу. Внуки, может, посмотрят. И, вообще, это то, что мы жили и как жили, чем жили.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Пэндзаль у рукі Антаніна Маісеева ўзяла ўжо ў сталым узросце. Жанчына, як і яе сябры з народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур», не вучылася ў мастацкай школе. І каштоўнаць менавіта ў гэтым. Людзі перадаюць свае пачуцці так, як гэта не могуць зрабіць тыя, хто валодае акадэмічнымі ведамі. Між тым, адзначаюць навукоўцы, інсітная ці наіўная культура з’яўляецца там, дзе існуе буйная мастацкая школа. І Віцебск, дзе працавалі Юдэль Пэн, Марк Шагал, Казімір Малевіч – лепшае месца.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Святлана Мішурная, мастак-аматар:
В Витебске шикарные облака. И всегда что-то в них летает или кто-то. У меня, например, Белла с Шагалом летают. Но обязательно летает. В принципе, наверное, тема Шагала – художника витебского – это внутри сидит. И поэтому мы не один раз возвращаемся.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Леанід Саўчанка, мастак-аматар:
Во время «Славянского базара» в Витебске я решил сделать вот такую работу. Украина, Беларусь и Россия. И объединяет Беларусь.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Аляксандро Цішчанкаў, мастак-аматар:
40 дней и 40 ночей лил дождь. Через 15 минут закончится потом потоп всемирный. Шел я по дороге, я тогда жил еще в Петербурге, шел по дороге, и она встала перед моими глазами. Потом в процессе она мне что-то не нравилась, и эту картину я писал 9 лет. Она была в Москве в 2017 году, она в альбом вошла.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Другі напрамак інсітнай культуры – маляваныя дываны. Лічылася,што гэта кірмашовае мастацтва. Як зараз кажуць, папса. Но негатыўнае адценне не перакрэслівае сам феномен.

Анастасія Бут, карэспандэнт СТБ:
Гэты дыван – сапраўдная каштоўнасць беларускай культуры. Узор творчага перасансавання рамантычнага жывапісу Віленскай школы. Знайшлі маляваны дыван на Шаркаўшчыне ў 80-я гады. Ужо тады яму было паўстагоддзя. Але каштоўнасць не толькі ў малюнку – у аўтары. Язэп Драздовіч: менавіта ён зрабіў папулярнай тэхніку на Паазер’і.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Масавую народную культурную з’яву ХХ стагоддзя згубіла прамысловасць. Дываны пачалі друкаваць на Кобрынскай фабрыцы сувенірных вырабаў. Таму так важна было аднавіць традыцыю.

Вольга Гукава, метадыст Паўстаўскага дома рамёстваў:
Майстры вандравалі па заходніх раёнах Беларусі. За кавалак хлеба ці пастой рабілі маляванкі. Яны выконвалі ролю абярэгаў. Напрыклад, на вяселле родныя нявесты заказвалі парны сюжэт: лябёдак, буслоў ці проста мужчыну і жанчыну.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Вольга Гукава аднаўляе традыцыю на Пастаўшчыне і перадае веды сваім навучэнцам. Кажа, было складана адукаванаму мастаку пераходзіць на наіўны жывапіс. А вось Аліна Выжыкоўская з Браслаўшчыны, наадварот, вучылася сама. Музейны супрацоўнік ў мінулым, нават сабрала калекцыю маляваных дываноў. І галоўны экспанат – з лосём у цэнтры, падарунак свякрові.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Аліна Выжыкоўская, майстар маляванкі:
Маляваныя дываны, маляваныя макатачкі. Яны былі блізкі мне з дзяцінства. Таму што я вырасла менавіта на такіх маляванках. Была дзяўчынкай і любіла ляжаць на канапе і глядзець на гэтых аленяў, якія дзесьці сярод кветак, такія цікавыя. Нешта мне ўсё гэта завараджвала.

Што адрознівае Віцебшчыну ад другіх рэгіёнаў, так гэта аднаўленне нематэрыяльных каштоўнасцей аднаго віду адразу ў трох-пяці, дзесяці раёнах. Гэта датычыцца клёцах з «душамі», маляванак, саламяных вырабаў ці спіральнага пляцення. Апошні напрамак статус гіісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у пачатку года.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Вера Шыкалава, майстар спіральнагя пляцення:
Основной материал – это солома. Солому надо сначала вручную сжать. И разобрать на коленца, если это идет на изделия-кукол, надо каждое коленце разобрать. На спиральное плетение идет более тонкая солома.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Мікалай Дзянісаў, майстар спіральная пляцення:
Привязывалась веревка, дед вешал на шею и ходил, сеял зерно. Стал интересоваться – как плетется. Пробовали на бумаге сначала, переплетали бумажной лентой. Постепенно перешел на солому. Тем более, сейчас натуральные материалы в моде уже.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Ёсць і ўнікальныя вырабы. Гарадоччына, напрыклад, аднаўляе ажурнае ткацтва, якое ўласціва толькі гэтаму рэгіёну. Майстар – Марына Гушча – сёлета атрымала, нават, Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на  развіццё тэхналогіі.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Адна з гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі – спевы «у пера­хлёст». Амаль паўстагоддзя народны фальклорны ансамбль «Галасы спадчыны» Багатырскага сельскага Дома культуры зберагае цыкл старадаўніх абрадавых песень.

Алена Лукавіцкая, загадчык Багатырскага СДК:
Гэтыя песні спяваліся толькі у нашым регіёне – Паазер’і. І спяваліся асаблівай манерай. Амаль сціснутымі зубамі, адкрытым гартанным голасам і акругляючы гукі, больш на «о» акруглялі гукі. Гэта было вельмі зычна, вельмі прыгожа, вельмі працягла.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Таццяна Стараннік, караўнік народнага фальклорнага ансамбля «Галасы спадчыны»:
Вера Уладзіміраўна Пісюкова, якая з’яўляецца нашым носьбітам, яна прывіла і мне любоў да спеваў. Я не вельмі панімала гэтыя спевы і мне другі раз і не вельмі хацелася спяваць. Але яна была такая настырная. Яна прыносіла мне песні, застаўляла пець разам з ёй. Я так да гэтых песен прывыкла. Мне так падабаліся. Бо ў гэтых песнях і боль, і радасць, усё, што акружае нас. І наша прырода, і наша радзіма. Гэтыя песні не могуць не крануць наша сэрца.

«У пера­хлёст» выконваюцца толькі асобныя жніўныя і купальскія песні, многія з якіх не маюць ўзросту. А вось гульня «Яшчар» менавіта для моладзі. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны, дзе назіраецца большая трансфармацыя абраду жаночай ініцыяцыі, Гутаўскі варыянт вызначаецца як найбольш старажытны і аутэнтычны.

Яшчар – гэта міфічная істота, небяспечная але неабходная, нешта накшталт дракона. Па меркаваннях даследчыкаў славянскай культуры, мае дачыненне да рытуальнага шлюбу з татэмнай істотай і выбудоўваннем з ёй пазітыўных адносін.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Людміла Чатовіч, даследчык гульні «Яшчар»:
Калі маеш дачыненне да Яшчара, жанчына, дзяўчына, то будзеш мець моц. Гэта такая сувязь з такой сілай, якая можа даць магчымасць добра выйсці замуж ці мець многа дзяцей. Таму такі абрад існаваў вельмі доўга на стараданяй Русі, на Белай Русі.

Арцём Кухальскі, студэнт Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова:
На самай справе, мне гэта падабаецца таму што, у першую чаргу, Яшчар адзін, ты акружан дзяўчынамі, як бы гэта не гучала. Гэта цікава, весела, нешта накшталт сучасных фантоў для дзяўчынак. Ні да чога нікога не падзвягае, проста вясёлая гульня.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Дарэчы, толькі на Віцебшчыне на сёння 15 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. І ўсе яны прайшлі складаную працэдуру падцверджання.

Людміла Вакар, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці:
Прапісваецца гісторыя, пералічваецца колькасць носьбітаў. Кароткая гісторыя, поўнае апісанне даецца элемента. Там даволі вялікі бюракратычны дакумент, які трэба запоўніць. Канешне, ён патрабуе таксама і падрыхтоўкі, навуковай падрыхтоўкі. Але ён так сама і дазваляе асэнсаваць ужо на новым узроўні тую каштоўнасць, якую ты трымаеш у руках.

Кацярына Лабука, дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці:
Дает гордость за место, где ты проживаешь, это прежде всего. И дает развитие какому-то виду творчества, или брендовым мероприятиям. Наверное так. Район получает такой свой бренд, который зафиксирован на уровне республики. Мне кажется, что это важно. И эта работа – пусть это большие, но это первые шаги, потому что, думаю, за этим будущее.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Пра тое, што спадчыну трэба захоўваць, кажуць і на міжнародным узроўні. У спісе другой па папулярнасці канвенцыі ЮНЕСКА – аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны – тры элементы ад Беларусі. Гэта Будслаўскі фэст, «Калядныя цары», што на Капыльшчыне, і «Юраўскі карагод» з Жыткавічскага раёна. Дарэчы, апошні – самы старажытны кавалачак вялікага Геаргіанскага шляху. Наступны элемент ад Беларусі, які будзе разглядацца ў гэтым годзе на Ямайцы, гэта наш сумесны файл с палякамі – культура бортніцтва. 

Ала Сташкевіч:
Чаму неабходна захоўваць гэтыя традыцыйныя практыкі? А справа ўся ў тым, што чалавецтва, нарэшце, задумалася, што гэтыя традыцыйныя практыкі – гэта фундамент нашага жыцця. Гэта таксама частка экалогіі.  Гэтыя традыцыйныя практыкі вельмі звязаны с біаразнастайнасцю. Напрыклад, даследчыкі заўважылі – знікае бортніцтва – знікае 26 відаў раслін. Вы разумееце, што гэта можа прывесці да катастрофы? Акрамя таго, традыцыйныя практыкі навучаюць нас дабру і маралі. Маралі, якая страчана.

Гигантскую свечку сделали пчеловоды в Витебске: зажгут её 15 февраля

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Такіх элементаў культурнага жыцця краіны – сотні. Без сумнення, трапіць у дзяржаўны спіс даволі складана. Але тут няма нейкай дакладнай колькасці праектаў у пэўны час. А вось у ЮНЕСКА мы можам прапанаваць толькі адзін элемент у год. І пакуль Беларусь, са 180 ўдзельнікаў канвенцыі, у аўтсайдэрах.

«Свадьба» с ящером, ковры-обереги и песни «у перахлёст». Рассказываем о традициях белорусов

Ала Сташкевіч:
На жаль, праблема Беларусі ў тым, і я паўсюль гэта кажу, таму што ў Беларусі адсутнічае на сённяшні дзень прафесійны экспертны цэнтр, які б займаўся спадчынай у цэлым. І тым больш, які б працаваў па прасоўванню нашай спадчыны, па распаўсюджанні ведаў нашай спадчыны за мяжой. Гэта складаная праца, гэта высокапрафесійная праца. І ёй не могуць займацца людзі на валанцёрскіх пачатках. Трэба ствараць школу, інакш мы так і будзем проста дылетантамі на міжнародным полі. На сённяшні дзень магу сказаць, паколькі такі цэнтр адсутнічае, ідзе выбар на падставе, скажам, аналіза пэўных фокус-групп.

Але гэта не выпадковы выбар. Прапановы глыбока аналізуюцца на дзяржаўным узроўні. Выбіраюцца тыя, што на пэўны час адпавядаюць палітыцы ЮНЕСКА. Геаграфічны дысбаланс у спісе нематэрыяльнай спадчыны свету таксама на руку беларусам – нам больш увагі. Але ні адна прызнаная нават на міжнародным узроўні каштоўнасць не будзе маць сэнсу, калі некаму будзе захоўваць сувязь між мінулым і будучым. Таму чалавек, – сапраўдны патрыёт, беларус – самая вялікая каштоўнасць дзяржавы. Мы і ёсць культурны код нацыі.


 (оригинал новости)
←Иностранные инвесторы вложили 10 миллиардов долларов в экономику Беларуси в 2019 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика