У Мінск з'ехаліся ўладальнікі самых прыгожых барод і вусоў: як гэта выглядала

Источник материала:  
09.02.2020 14:38 — Разное
У Мінск з'ехаліся ўладальнікі самых прыгожых барод і вусоў: як гэта выглядала
Еўрарадыё

Першы ў Беларусі конкурс барады і вусоў Beard & Moustache Competition MINSK 2020 сабраў больш за 90 удзельнікаў з 12 краін: Беларусь, Расія, Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія, Данія, Англія, ЗША, Партугалія, Венгрыя, Ізраіль і Японія.

Барадачы і вусачы змагаліся ў 9 намінацыях: натуральныя вусы, стылізаваныя вусы, бародка, барада са стылізаванымі вусамі, бізнес-барада, барада Вердзі, барада Гарыбальдзі, натуральная барада, фэйк. Судзілі ўдзельнікаў фестывалю прафесійныя майстры барберынга, уладальнікі барбершопаў, удзельнікі сусветных чэмпіянатаў носьбітаў барод.

Конкурс наведалі ўдзельнікі міжнароднага братэрства барадачоў Bearded Villains.

Акрамя конкурсу гасцей чакае выстава прафесійнай касметыкі, фотозоны, жывая музыка. Месца правядзення — Бар Coyote.

←Водители в Могилеве решили протестовать каждую субботу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика