Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак штармавое папярэджанне
Reuters
Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак, 10 лютага, штармавое папярэджанне. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за чаканага моцнага ветру. Паводле прагнозу Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску будзе дзьмуць паўднёвы вецер з парывамі да 15-22 м/с.
У Мінску ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 7-12 м/с, парывы да 15-22 м/с. Тэмпература паветра ад -1 ..-3 градусаў ноччу, да +2 ..+4 днём.
У Брэсце ноччу будзе каля 0 градусаў, днём — +6..+8. У Віцебску ноччу -1..-3 градуса, днём +1..+3. У Гомелі ноччу -2..-4, днём +1..+3. У Гродне ноччу -1..+1, днём +6..+8. У Магілёве ноччу -1..- 3, днём +1..+3.