Молодой медик Кирилл Агидулин быстро завоевал доверие своих пациентов

Источник материала:  
07.02.2020 — Разное

Вясковы медык не можа пахваліцца спакойным размераным жыццём – заўсёды пад рукой сумка з медпрэпаратамі, бо ў любы момант можа паступіць выклік. Таму і працуюць на ФАПах спецыялісты, для якіх клопат пра здароўе іншых заўсёды вышэй асабістых інтарэсаў. Яны гатовы днём ці ноччу, у дождж ці спякоту, пехатой ці на спадарожнай машыне дабірацца ў суседнія вёскі, каб аблегчыць чужы боль, дапамагчы справіцца з хваробай. Да кагорты такіх адносіцца і наш малады зямляк К.Агідулін.

За вучнёўскай партай спачатку ў Глыбачцы, адкуль ён родам, а пасля ў Вяркудах Кірыл асабліва палюбіў біялогію. Таму ў выбары будучай прафесіі не вагаўся – па накіраванні Ушацкай цэнтральнай райбальніцы паступіў у Полацкі дзяржаўны медкаледж на спецыяльнасць фельчара-акушэра, памочніка па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. Бацькі, ніяк не звязаныя з медыцынай, не пярэчылі, з дзяцінства прывівалі сыну самастойнасць і ўменне жыць сваім розумам. Летам 2019-га К.Агідулін вярнуўся на малую радзіму, дзе заняў пасаду загадчыка Слабадскога фельчарска-акушэрскага пункта і атрымаў каштоўны практычны вопыт.Молодой медик Кирилл Агидулин быстро завоевал доверие своих пациентов

Клопатаў у медыка нямала. У першай палове дня прымае мясцовых жыхароў на ФАПе: адным трэба ціск змерыць, другім лекі выпісаць. Потым выязджае на ўчастак, а гэта 12 навакольных вёсак, такіх як Чарсцвяды, Казьяне, Пяскі. Да некаторых – рукой падаць, таму дабіраецца туды пешшу. Іншыя знаходзяцца далёка – да такіх часта выязджае з урачом агульнай практыкі Г.Аскерка на аўтамабілі Дубраўскай бальніцы сястрынскага догляду.

Сустрэцца з Кірылам Аляксандравічам давялося ў Забалацці, падчас планавага абходу мясцовых жыхароў.

– Кожнага чалавека павінен наведаць мінімум раз у паўгода, нават пры адсутнасці скаргаў на здароўе, – хуценька пераходзячы ад аднаго дома да другога, тлумачыць К.Агідулін. – Прафілактыка засцерагае ад многіх праблем, таму ўважліва аглядаю кожнага. У большасці сваёй мае пацыенты – гэта людзі сярэдняга і пажылога ўзросту. Прыемна сустракацца і з маладымі сем’ямі, у якіх выхоўваюцца дзеці. Зносіны з землякамі – мне як бальзам на душу!

Дарэчы, такія “пачуцці” – узаемныя. Цёплыя словы ў адрас загадчыка ФАПа чулі неаднойчы.

– Не раз даводзілася выклікаць Кірыла Аляксандравіча для маёй пажылой свекрыві, – кажа Людміла Сафонаўна Пацэйка са Слабады. – Заўсёды ўважлівы, тактычны! Бывае, проста ідучы міма нашага дома, заходзіць, каб пацікавіцца, ці ўсё ў парадку. Нагадвае, што заўсёды на сувязі з пацыентамі – у любы час можна патэлефанаваць яму, атрымаць кваліфікаваную параду.

Здаецца, у жыцці медыка няма часу на захапленні. Але ўсё ж выкройвае яго на наведанне спартыўнай залы – гуляе ў валейбол. Жыве з бацькамі ў аграгарадку Глыбачка, дапамагае па гаспадарцы. Вечарамі ж любіць пачытаць, прычым, перавагу аддае навуковай літаратуры медыцынскага профілю.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←«Надо переобуться»: соцсети смеются над странными переговорами Путина и Лукашенко в Сочи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика