Ушачанка Валентина Литвин – в числе лауреатов областного этапа республиканского конкурса «Женщина года-2019″

Источник материала:  
04.02.2020 — Разное

29 студзеня ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2019”, арганізатарам якога з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”. У рэгіянальным этапе прынялі ўдзел 27 прадстаўніц прыгожай паловы. Прыемна, што ў намінацыі “Матчына слава” ганаровым дыпломам адзначана наша зямлячка В.У.Літвін (на здымку справа).Ушачанка Валентина Литвин – в числе лауреатов областного этапа республиканского конкурса «Женщина года-2019″

Валянціна Уладзіміраўна не так даўно стала дырэктарам Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, але яе плённая работа ўжо ацэнена па вартасці: установа мае Ганаровыя граматы і падзякі за актыўны ўдзел у культурным жыцці рэгіёну, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю краязнаўчай работы. Паспяхова спраўляецца В.У.Літвін і з грамадскімі абавязкамі: з’яўляецца старшынёй і актыўным членам пярвічкі Беларускага саюза жанчын. У вольны час піша вершы, песні, іграе на гітары, вышывае крыжыкам. У 2016 годзе яна стала ўдзельніцай вакальнага трыа “Ушачаначка”, амаль ніводнае значнае раённае мерапрыемства не праходзіць без выступлення гэтага чароўнага жаночага калектыву.

І ўсё ж галоўным сваім дасягненнем і гонарам Валянціна Уладзіміраўна лічыць сям’ю, у якой выхоўваецца трое хлопчыкаў. Дарэчы, дзеці бяруць прыклад з актыўнай мамы, з’яўляюцца ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Спадчына”. У 2017 годзе сям’я Літвін стала пераможцам раённага конкурсу сярод мнагадзетных сямей.

Багаты ўшацкі край на добрых і таленавітых людзей. Паспяховы ўдзел нашай зямлячкі ў конкурсе “Жанчына года-2019” – яркае таму пацвярджэнне.

А.ПАШКОВІЧ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

←Отчёт по налогам. Кто должен представить декларацию за 2019 год?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика