Пакуль у Мазыры жанчына білася з хлопцамі, яе абакралі

Источник материала:  
27.01.2020 18:04 — Разное
Пакуль у Мазыры жанчына білася з хлопцамі, яе абакралі
Жанчына напала на хлопцаў і наносіла ўдары рукамі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пакуль у Мазыры 36-гадовая жанчына білася з двума хлопцамі, яе абакралі. Відэа здарэння распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. На ім відаць, як жанчына кінула на асфальт сумку і куртку ды кінулася на хлопца. Да бойкі далучыліся і іншыя людзі (там былі дзве кампаніі). Двое зламыснікаў скарысталіся сітуацыяй і незаўважна забралі з сумкі 100 рублёў, што таксама можна пабачыць на відэа (грошы выцягнула жанчына, якая выцерла адбіткі пальцаў).

У МУС адзначаюць, што адной з прычын канфлікту "стала празмернае ўжыванне алкаголю". Цікава, што жанчына пасля бойкі пачала клікаць на дапамогу, а хлопцы, на якіх яна нападала, уцяклі. Міліцыя, што прыбыла на месца здарэння, іх затрымала. Пазней высветлілася, што затрыманыя насамрэч пацярпелыя, а жанчына — хуліганка (раней у яе не было праблем з законам).

Знікненне грошай жанчына заўважыла ўжо пасля прыезду ў Нароўлю. Аператыўнікі высветлілі асобу зламысніцы, 40-гадовай жыхаркі Мазыра. Раней яна прыцягвалася да адказнасці за маёмасныя злачынствы. Ці будзе прыцягнуты да адказнасці яе знаёмы (ён быў разам з ёю), пакуль невядома.

←Минская группа «Молчат дома» возьмёт на свой концерт двух человек. Что нужно сделать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика