Дождж, мокры снег і да +6 чакаецца 28 студзеня

Источник материала:  
27.01.2020 15:21 — Разное
Дождж, мокры снег і да +6 чакаецца 28 студзеня
БЕЛТА

28 студзеня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя ападкі — у асноўным мокры снег. Удзень невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуюцца ў асобных раёнах. Месцамі будзе слабы туман, уначы і зранку — слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень па захадзе — парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе -4...+1, удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

←Когда котики цветут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика