Пуцін падняў фуражку, якая ўпала ў салдата роты ганаровай варты ў Палестыне
25.01.2020 11:57
—
Разное
Уладзімір Пуцін / Reuters
24 студзеня журналіст Махамад Ацік апублікаваў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" відэа пра візіт Уладзіміра Пуціна ў Палестыну. 11-секундны ролік атрымаў 295 лайкаў, а паглядзела яго больш за 100 тысяч чалавек. Карыстальнікі сацыяльнай сеткі замілоўваныя жэстам расійскага прэзыдэнта. На кадрах бачна: Пуцін ідзе побач з ротай ганаровай варты, падымае фуражку, якая ўпала ў аднаго з вайскоўцаў, і апранае яму на галаву.