Плита ещё послужит? Какие вопросы волновали ушачан во время «прямой линии» с начальником Ушачского района газоснабжения?

Источник материала:  
24.01.2020 — Разное

На апошнюю “прамую лінію”, якую ў рэдакцыі праводзіў начальнік Ушацкага раёна газазабеспячэння ВУ “Полацкгаз” Яўген Сяргеевіч Шчасны, паступіла некалькі пытанняў.

– Ці чакаць жыхарам вёскі Ваўчо ў гэтым годзе пачатку работ па газіфікацыі?

– Сёлета блакітнае паліва прыйдзе ў дамы жыхароў вуліцы Кірава і Каранеўскага ў гарпасёлку – гэтыя кааператывы былі створаны раней і падышла іх чарга. Вяскоўцам прыгаданага населенага пункта пакуль прыйдзецца пачакаць.Плита ещё послужит? Какие вопросы волновали ушачан во время «прямой линии» с начальником Ушачского района газоснабжения?

– Газавая пліта адпрацавала нарматыўны тэрмін эксплуатацыі – 10 гадоў і яшчэ 4 пасля праведзенай дыягностыкі. Ці зможа яшчэ паслужыць або давядзецца мяняць абсталяванне?

– Далейшая эксплуатацыя пліт, якія выпрацавалі нарматыўны і дазволены па выніках першай дыягностыкі тэрмін, дапускаецца пасля дзвюх паўторных на перыяд да 3-х гадоў. Калі яна зламалася ў гэты час і немагчыма будзе адрамантаваць – тады выводзіцца з эксплуатацыі раней. А ўвогуле тэрмін эксплуатацыі пліт пасля нарматыўнага тэрміну не павінен перавышаць 10 гадоў. Калі ж вы вырашыце замяніць пліту, то набыць яе можна ў раёне газазабеспячэння, прычым, у растэрміноўку. Па ўсіх узнікаючых пытаннях дыягностыкі, замены і набыцця газавага абсталявання можна звярнуцца па тэлефоне 5-71-04.

– Хачу набыць апавяшчальнік угарнага газу. Знайсці яго можна толькі ў газавай гаспадарцы? І дзе яго трэба ўстанаўліваць?

– Набыць прыбор можна ў нас на прадпрыемстве, таксама яны ёсць ў спецыялізаваных магазінах, якія займаюцца рэалізацыяй газавага абсталявання. Існуюць розныя віды прыбораў: тыя, што працуюць ад электрасеткі і на батарэйках, для звадкаванага, прыроднага, угарнага газа і камбінаваныя. Устанаўліваюцца яны там, дзе знаходзіцца ваша газавыкарыстальнае абсталяванне. Не размяшчайце датчыкі ў вуглах, за шторамі або жалюзі, не кладзіце ўнутр шафы – гэта паўплывае на карэктнасць работы прыбора.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.

←Собянин подарил чиновникам дорогие квартиры первом доходном доме в центре Москвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика