У Пінску на пажары ў кватэры выратаваны пенсіянер
24.01.2020 11:42
—
Разное
23.01.2020 г. у 22-02 пінскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па вул. Брэсцкай.
На момант прыбыцця работнікаў МНС на лесвічнай клетцы было моцнае задымленне. Звяном газадымаахоўнай службы на ложку ў жылым пакоі знойдзены і выратаваны гаспадар кватэры.
Пенсіянера 1956 года нараджэння з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Агнём пашкоджана канапа, закураны сцены і столь у кватэры.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.