Работнікі Быхаўскага РАНС прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў аграгарадка Смаліца

Источник материала:  
24.01.2020 — Разное

Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў аграгарадка Смаліца Смаліцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Работнікі Быхаўскага РАНС прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў аграгарадка Смаліца

Пачалося мерапрыемства з паказу аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў, дзе дзеці з захапленнем прымервалі баявую вопратку і вывучалі магчымасці пажарнага аўтамабіля.

У гэты час дарослае насельніцтва вёскі сабралася ў актавай зале сельскага дома культуры, дзе быў прадэманстраваны прафілактычны фільм. Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Кулажын давёў да ўдзельнікаў сходу аператыўнае становішча на тэрыторыі раёна, надаўшы час кожнаму пажару і падрабязна спыніўся на праблематыцы выпальванні сухой расліннасці і пакіданні дзяцей без нагляду.

Па завяршэнні мерапрыемства прысутным былі дадзены адказы на пытанні, распаўсюджаная навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС Рэспублікі Беларусь.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю

Быхаўскага РАНС

Сяргей Ісаенка

←Зачем на упаковках макарон написано «Не оставляйте детей одних»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика