Мокры снег з дажджом і парывісты вецер прагназуюць на 24 студзеня
23.01.2020 14:51
—
Разное
БЕЛТА
У пятніцу, 24 студзеня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты.
Уначы чакаецца -4...+1, удзень тэрмометры пакажуць ад 0 да 6 градусаў цяпла.