Калядная сустрэча

Источник материала:  
22.01.2020 — Разное

Традыцыйная калядная сустрэча літаратараў Уздзеншчыны і Дзяржыншчыны адбылася ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы напярэдадні праваслаўнага свята Вадохрышча.

Удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” і народнага літаратурнага клуба “Выток” каля елкі сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай.

А потым разам з імі апынуліся ў свеце тэатра: удзельнікі гуртка Вялікасельскага дома народнай творчасці прадставілі батлеечны спектакль “Цар Ірад”.

Станоўчыя ўражанні і захапленне ад вечнага сюжэту натхнілі прысутных на абмеркаванне тэмы духоўнага свету чалавека і захавання традыцый.

Таксама падчас мерапрыемства гучалі і шчырыя ўспаміны з дзяцінства, і сумаванне па снезе, і філасофскі роздум пра жыццё, і жарты – таленавітым паэтам падуласны ўсе формы і тэмы.

Госці з Уздзеншчыны – Паліна Кучук, Галіна Нічыпаровіч і Валянціна Шытыка – падарылі чытачам бібліятэкі свае кнігі з аўтографамі.

Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні Тамары Кашчэва і Вольгі Бокуць-Чабатаровай.

Некалькі гадзін сустрэчы праляцелі ў адно імгненне і пакінулі ў сэрцах прысутных цудоўны настрой і натхненне.









←В «Брестгортрансе» рассказали, как контролируют работу маршруток

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика