Ад парога да кута…

Источник материала:  
20.01.2020 — Разное

Скірмантаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Скірмантаўскі ДК” правялі абрадавую гульню “Ад парога да кута…”.

У ёй прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Калядныя святкі - самае любімае ў народзе зімовае свята, якое пачыналася напярэдадні Калядаў і працягвалася да самага Хрышчэння Гасподняга. У вясёлых абрадах прымалі ўдзел усе, незалежна ад узросту. Усеагульнае гулянне пачыналася з калядавання - гучалі песні, выконваліся гарэзныя прыпеўкі. Пацешныя спаборніцтвы, гульні, карагоды стваралі непаўторную атмасферу святочнага весялосці.

Бібліятэкар Нэла Сяргееўна Янкоўская пазнаеміла з гісторыяй святкавання Каляд, а таксама зрабіла кароткі агляд дзіцячых кніг каляднай тэматыкі. Пасля госці мерапрыемства ў пакоі традыцыйнай культуры прынялі актыўны ўдзел у жартоўных віктарынах і займальных гульнях: “У ляшча”, “Як пайшоў казёл ды па ельнічку”, “Раменьчык”, “Ката пячы”. “Ката” для дзяцей зрабілі салодкім: тулава – здобная булка, вушкі з зефіра, лапкі – з пасцілы, а хвост – вафля. Удзельнікі мерапрыемства пад’язджалі на вілках да «ката» са словамі “Ад парога да кута еду па лысага ката!” і імкнуліся адкусіць кавалачак. У каго гэта не атрымлівалася, той выконваў ўсякія жартоўныя заданні. Дадому дзеці пайшлі з добрым настроем і салодкімі падарункамі.





←Новый микрорайон начнут застраивать в Ивацевичах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика