Цёплае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні

Источник материала:  
20.01.2020 15:25 — Разное
Цёплае надвор'е захаваецца на гэтым тыдні
БЕЛТА

21 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы істотных ападкаў на прагназуецца, а ўдзень месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах па поўдні чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе заходні ўмераны да парывістага, удзень месцамі моцны парывісты. 

Уначы сіноптыкі прагназуюць ад -3 да +3, удзень будзе 1-7 вышэй за нуль. 

У сераду, 22 студзеня, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі — моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ў дыяпазоне ад 0 да +5.

23 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, уначы і зарнку месцамі моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 0...-5, удзень чакаецца ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла.

←Отвлекся от "тяжелых будней": Виктор Лукашенко съездил от НОК в Лозанну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика