Три диплома завоевали ушачские школьники на областном этапе республиканской олимпиады
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім нашы юныя землякі традыцыйна паказалі высокія вынікі. Дыплом ІІ ступені з’явіўся ў скарбонцы дасягненняў васьмікласніцы Ушацкай школы Кацярыны Мартынюк. Дзяўчына, дарэчы, дэманстравала свае веды па біялогіі (настаўнік – Вольга Анатольеўна Жыткая) за курс дзявятага класа. У шэрагу лепшых па хіміі сёлета аказаўся вучань 10 класа з гэтай жа альма-матар Марат Клачок (Алена Васільеўна Марозава).
Адразу дзве вучаніцы 11 класаў – Злата Клачок з Ушацкай школы (Ірына Уладзіміраўна Леснічэнка) і Дзіяна Герцык з Глыбачанскай (Галіна Васільеўна Казлова) – прадстаўлялі раён на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. У лік пераможцаў у чарговы раз трапіла Злата – у яе дыплом ІІ ступені, але ж і выступленне Дзіяны было на высокім узроўні. Як і адзінаццацікласніцы Валерыі Стуканавай з Ушач па матэматыцы (Наталля Мікалаеўна Герцык).
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.