Краязнаўца падзяліўся сваімі ведамі з юрацішкаўскімі школьнікамі

Источник материала:  
18.01.2020 — Разное

З пачатку 2020 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі пачала дзейнічаць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”, прысвечаная Году малой радзімы.

Краязнаўца падзяліўся сваімі ведамі з юрацішкаўскімі школьнікамі

Краязнаўца падзяліўся сваімі ведамі з юрацішкаўскімі школьнікамі

13 студзеня ў рамках акцыі ў бібліятэцы адбылася сустрэча старшакласнікаў Юрацішкаўскайя/с-СШ з краязнаўцам Іванам Мечыслававічам Буйко. Мерапрыемства пад назвай “Мой край задуменны і пяшчотны” праходзіла з нагоды 80-годдзя са дня ўтварэння Іўеўскага раёна і атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.

Пачалася сустрэча са знаёмства з краязнаўцам, калекцыянерам і  этнографам І.М. Буйко. У бібліятэцы была арганізавана выстава-экспазіцыя дакументаў “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” з асабістага музея краязнаўцы. 

У сваім выступленні Іван Мечыслававіч расказаў прысутным пра мінулае Юрацішак, як кранула нашы землі Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны, пра гісторыю ўтварэння Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Змястоўны аповяд быў пра Іўеўскі лясгас, з якога і пачалася працоўная дзейнасць І.М. Буйко.

Дзеці з цікавасцю слухалі краязнаўцу і знаёміліся з экспанатамі выставы.

Выстава-экспазіцыя “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” будзе дзейнічаць да пачатку лютага.  

←Американцы разрабатывают сериал - продолжение триллера "Молчание ягнят"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика