28-гадовы беларус загінуў у Славакіі, сутыкнуўшыся з іншым лыжнікам
16.01.2020 19:56
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
16 студзеня ў Славакіі на лыжным курорце "Ясна" загінуў 28-гадовы лыжнік з Беларусі, паведамляе горнаратавальная служба Славакіі.
Ратавальнікаў выклікалі на месца сутыкнення двух лыжнікаў. Адзін з удзельнікаў інцыдэнту ад сутыкнення страціў прытомнасць. Ён ляжаў без прыкметаў жыцця. Ратавальнікі правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Потым да іх далучыўся доктар, якога даставілі з аэрапорта горада Попрад. Аднак выратаваць жыццё беларускаму лыжніку яны не змаглі.
Другі лыжнік — 38-гадовы жыхар Славакіі. Яго даставілі ў лякарню з траўмай галавы і грудной клеткі.
Прычына здарэння высвятляюць паліцыя і ратавальнікі.