Сёння Івану Лагвіновічу споўнілася б 80. На магілу паэта ў вёску Малькавічы наведаліся дырэктар Ганцавіцкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль, былы дэпутат парламента Аляксандр Свірыд, бібліятэкар Малькавіцкай бібліятэкі-музея Любоў Дзямчук, паэт Аляксей Галаскок. Яны ўсклалі кветкі да помніка, узгадалі творцу, сустрэчы на Ганцавіцкай зямлі, шчырыя і размовы.
-Калі адыходзяць у вечнасць такія людзі, бы Іван Лагвіновіч, адчуваешь, як сірацее зямля, — выказаўся Аляксей Галаскок. — Увогуле гэта быў сапраўдны паэт, адданы і заўзяты беларус.
Тэкст и фота Галіны Пупач
(Visited 13 times, 13 visits today)