Пад Гроднам застрэлілі ўладальніка пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт"

Источник материала:  
15.01.2020 18:37 — Разное
Пад Гроднам застрэлілі ўладальніка пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт"
Месца злачынства / Следчы камітэт

Уначы 15 студзеня ў Гродзенскім раёне застрэлілі 55-гадовага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Цела бізнэсоўца з агнястрэльным раненнем знайшлі ў вёсцы ў Гродзенскім раёне. 

Следча-аператыўная група з перасоўнай крыміналістычнай лабараторыяй агледзела месца здарэння, сабрала верагодныя доказы злачынства. 

Расследаваннем здарэння займаецца група найбольш дасведчаных супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба.

У Telegram-каналах з'явілася інфармацыя, што забіты — вядомы гродзенскі бізнэсовец Аляксандр Прасняк, адзін з заснавальнікаў пальчаткавай фабрыкі "Акцэнт", а таксама ўладальнік нерухомасці. Злачынства адбылося ў вёсцы Чахаўшчызна Гродзенскага раёна.

Паводле неафіцыйных звестак, увечары 14 студзеня Прасняк на сваім аўтамабілі BMW X6 пад’ехаў да дома ў вёсцы Чахаўшчызна, дзе яго чакаў забойца. Ён застрэліў бізнэсоўца стрэлам у галаву проста ў машыне.

←«Гомельтранснефть Дружба» заявляет о технической возможности реверса нефти из Польши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика