СМІ: Беларус узяў закладніка ў гандлёвым цэнтры "Масква-Сіці"
"Масква-Сіці" / citymoscow.ru
У адным з будынкаў гандлёвага цэнтра "Масква-Сіці" ў расійскай сталіцы мужчына захапіў закладніка. Паводле некаторых звестак, зламыснік — грамадзянін Беларусі.
Інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на маскоўскую паліцыю паведаміла, што мужчына захапіў дзяўчыну і пагражаў ёй нажом. Паліцыянты, якія прыбылі на выклік, вызвалілі дзяўчыну і затрымалі зламысніка.
Падкрэсліваецца, што пры затрыманні ніхто не пацярпеў. Нападніка даставілі ў паліцыю для разбору.
Baza.io удакладняе, што захопнік — грамадзянін Беларусі Віктар Крысін. Паводле звестак гэтага выдання, здарэнне выглядае трошку іначай: "Некалькі гадзін таму Крысін зайшоў у офіс "Міжнароднага Фінансавага цэнтра" на 13-м паверсе і пад пагрозай нажа звязаў аднаго з супрацоўнікаў, Уладзіслава Іванова".