Аўтарскія прыёмы ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры

Источник материала:  
15.01.2020 — Разное

Кожны педагог – гэта аўтар. Аўтар сучаснага ўрока, цікавага праекта ці даследчай работы. Аўтар, таму што мае ўласны метадычны почырк. У гэтым яшчэ раз пераканаліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падчас Калядных педагагічных сустрэч.

Педагогі раёна з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе “Аўтарскія прыёмы ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры” Алены Канстанцінаўны Пекач, настаўніка-метадыста ліцэя № 2 г.Мінска. Алена Канстанцінаўна пазнаёміла прысутных са сваімі прафесійнымі дасягненнямі, перамогамі ў конкурсе “Акадэмія ўрока”. Калегі наведалі адкрыты ўрок майстра, зноў перагарнулі старонкі прадметнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, дэталёва прааналізавалі творчасць Алеся Разанава. Настаўнікаў прывабіў блог А. К. Пекач, аўтарскія прыёмы “Хуткі малюнак”, “Колер урока”, “Рупліўцы”, “У крузе”, інавацыйныя падыходы ў падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў.

Сумесна ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што якасна арганізаваць адукацыйны працэс, граматна правесці рэфлексію (як з вучнямі, так і рэфлексію ўласнай прафесійнай дзейнасці) магчыма толькі тады, калі ёсць трывалая навуковая аснова, няспыннае самаўдасканаленне педагога, спрыяльная псіхалагічная атмасфера.




←Как подростки ввязываются в распространение наркотиков. Показываем на реальных примерах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика