Учора, 13 студзеня, на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў адбылася калядная сустрэча «Шчодры вечар».
Дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы з Ганцавіцкага раёна ў жывой нязмушанай атмасферы прадставілі традыцыі святкавання Каляд сваёй мясцовасці.
Акрамя таго, удзельнікаў і гасцей сустрэчы чакаў майстар-клас па вырабе каляднай зоркі, пляцоўка з гульнямі і гарбатай.
(Visited 17 times, 17 visits today)