На мяжы з Беларуссю жанчына кінула камень у машыну, якая ўклінавалася ў чаргу

Источник материала:  
13.01.2020 10:10 — Разное
На мяжы з Беларуссю жанчына кінула камень у машыну, якая ўклінавалася ў чаргу
Жанчына з каменем у Кузніцы / autogrodno.by

Скандальны выпадак трапіў на відэа ў пункце пропуску Кузніца на польска-беларускай мяжы, піша autogrodno.by.

Відавочна, раззлаваная аўтамабілістамі, якія едуць праз мяжу без чаргі, жанчына ўзяла вялізны камень і пагражала ім нецярплівым кіроўцам. 

Аднак нехта на "Нісане" вырашыў, што намеры ў жанчыны не вельмі сур'ёзныя. Калі кіроўца ўклінаваўся не на сваё месца ў чарзе, у яго аўто паляцеў гэты самы камень.

Мяркуючы па каментарах, аўтар відэа таксама планаваў уклінавацца на чужое месца ў чарзе, але пасля гэтага выпадку вырашыў не рызыкаваць.

←Витебские таможенники изъяли более 100 кг маковой соломки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика