25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

Источник материала:  
09.01.2020 — Разное
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
 
Уладальнікам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва стаў Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу. На рэспубліканскім узроўні адзначаны іх праект «Іўеўскі каларыт».

Прэстыжную ўзнагароду на вялікай сцэне ўручылі дырэктару Цэнтра культуры і вольнага часу Святлане Ракець і рэжысёру народнага тэатра Цэнтра Мікалаю Завадскаму.

 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?
– Я ўпершыню прысутнічала на такой цырымоніі, і гэта проста цудоўна! Перапаўняе пачуццё гонару за калег, працы якіх сёння дадзена такая высокая ацэнка. Вялікі ім дзякуй. Хочацца выказаць словы падзякі таксама нашаму старшыні райвыканкама Аляксандру Іванавічу Булаку за матэрыяльную і маральную падтрымку нашых праектаў. Сёння ён таксама быў з намі на ўрачыстай цырымоніі, – падзялілася ўражаннямі Святлана Ракець. – Да ўручэння прэміі мы ўсёй дэлегацыяй паглядзелі выставу з распрацоўкамі калег з іншых рэгіёнаў. І з задавальненнем адзначылі, што наша экспазіцыя выглядае вельмі годна. Бо нам на самой справе ёсць што паказаць. З 2016 года ў кожным аграгарадку ёсць сваё брэндавае мерапрыемства. Некаторыя святы ўжо выходзяць на абласны ўзровень. Да прыкладу, «Ліпнішкаўскія сенакосы» або «Іўеўскі памідор». Аднак з якім бы размахам ні праходзілі нашы мерапрыемствы, стараемся «зайсці» з імі ў кожны дом, нават калі там жыве адна бабулька. Працуем для людзей. А яшчэ ёсць добры выраз, які ўзгадвалі і сёння: «Культура – гэта душа народа». І мы ўсё робім, каб захаваць яе на Іўеўшчыне.

На выставе ў Палацы экспазіцыя іўеўчан распавядала аб праекце «Іўеўскі каларыт», які аб’ядноўвае мноства разнастайных і самабытных святаў. Яны адлюстроўваюць і прадвігаюць гісторыю краю.
 
 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

Творчы праект “Іўеўскі каларыт” пачаў працаваць каля трох гадоў таму. За гэты час яго часткай сталі 25 фестываляў і брэндавых святаў ва ўсіх буйных населеных пунктах і аграгарадках раёна. Гэтыя мерапрыемствы наведалі каля 20 тысяч чалавек.

25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?
– У Іўеўскім раёне працуюць 98 клубных фарміраванняў, з іх 52 для дзяцей, – расказала дырэктар Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Святлана Ракець. – У нас 10 народных калектываў, адзін з якіх мае званне ўзорнага. Унікальнасць праекта «Іўеўскі каларыт» у тым, што турысты і мясцовыя жыхары на працягу ўсяго года маюць магчымасць наведваць разнапланавыя і самабытныя мерапрыемствы. Некаторыя з іх сталі брэндавымі. Напрыклад, «Іўеўскі памідор», свята-конкурс касцоў «Ліпнішкаўскія сенажаці», фестываль «Грыбная феерыя», калядныя святкі ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі і многія іншыя. У мінулым годзе нашу ўстанову наведаў падчас паездкі ў Іўе Прэзідэнт краіны. Ён азнаёміўся з арганізацыяй работы цэнтра, сустрэўся з майстрамі і іх вучнямі ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Для нас гэты візіт стаў велізарным стымулам для далейшага руху наперад.
 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

 

Мэта праекта, як кажа Святлана Ракець – захоўваць і развіваць рэгіянальную культуру, яе традыцыі і звычаі, бавіць вольны час жыхароў, а таксама прывабліваць замежных турыстаў, якія ўсё часцей цікавяцца, чым жыве беларуская глыбінка. Адным словам, праект стаў запатрабаваны ў новай галіне эканомікі –  рэгіянальнай турыстычнай палітыцы. Напрыклад, навагоднія і калядныя прадстаўленні ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі наведалі каля 52 тысяч гасцей, а свята “Іўеўскі памідор” – больш за 5 тысяч.
 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

 

– Вельмі прыемна, што працу калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу так высока ацаніў Прэзідэнт нашай краіны, – адзначыла намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідія Носуль. – Кожнае наша брэндавае мерапрыемства ўнікальна і непаўторна сваёй мастацкай ідэяй. У сцэнарных  канцэпцыях – падзеі гістарычнага мінулага Іўеўшчыны, асаблівасці прыродных ландшафтаў, традыцыі мясцовых жыхароў, народная творчасць. Нездарма месцам правядзення свецкіх баляў, на якіх гасцей сустракае сама Барбара Радзівіл, сталі старадаўнія Геранёны, а пакаштаваць рыбацкага шчасця і паесці духмянай і наварыстай юхі ўдзельнікі “Морынскай залатой рыбкі” з’язджаюцца на бераг Нёмана. І таму, што самыя заўзятыя тэатралы жывуць у Трабах, там даўно прапісаўся і радуе гледачоў новымі пастаноўкамі народны драматычны тэатр. Праект мае нямала арыгінальных задумак.
 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?


За час работы праекта творчыя калектывы і яго арганізатары не раз прымалі ўдзел у абласных аглядах і атрымлівалі ўзнагароды, але спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, як прызнаюцца самі супрацоўнікі цэнтра, – галоўная і самая каштоўная з іх.

 
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?
25 фестываляў і брэндавых святаў, каля 20 000 гасцей. За што праект “Іўеўскі каларыт” стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”?

 

←Белорусские гандболисты начали чемпионат Европы с уверенной победы над сербами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика