Затрымалі замежніка, падазраванага ў забойстве жанчыны, чые рукі знайшлі ў сумцы

Источник материала:  
06.01.2020 11:37 — Разное
Затрымалі замежніка, падазраванага ў забойстве жанчыны, чые рукі знайшлі ў сумцы
Спецпадраздзяленне "Алмаз" / Віталь Кузьмін

Уначы на 6 студзеня супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" затрымалі ў Віцебску 26-гадовага замежніка. Яго падазраюць у забойстве жанчыны, чые канечнасці знайшлі ў Мінску ў рацэ Свіслач 2 студзеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. 

Затрыманы распавёў, што ён пражываў у Мінску ў кватэры загінулай. 28 снежня паміж ім і жанчынай узнік канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры.

Вядома, што раней фігурант да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Як распавядалася раней, злачынства адбылося ў цэнтры Мінска, у адным з дамоў на вуліцы Раманаўская Слабада. 

←«Откусила - а там "мех" из плесени». Водитель требует у АЗС 300 рублей за плохую булку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика