17-гадовая дзяўчына, якая знікла ў Мінску напярэданні Новага года, знайшлася
05.01.2020 12:18
—
Разное
Алена Ляўкова / МУС Беларусі
17-гадовая Алена Ляўкова, якая знікла без вестак напярэданні Новага году, знайшлася. 30 снежня каля 8:00 дзяўчына пайшла з дому на вучобу і не вярнулася.
Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС горада Мінска яе адшукалі. Зараз дзяўчына чакае бацьку ў міліцыі. У "Тэлеграме" прэс-сакратара МУС Беларусі паведамляюць, што раней яна неаднаразова сыходзіла з дому.