У Мінску са Свіслачы дасталі сумку з чалавечымі канечнасцямі
03.01.2020 10:43
—
Разное
Месца здарэння / Прэс-служба МУС
2 студзеня каля паўдня ў мінскую міліцыю звярнуліся камунальнікі, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач. Яны заявілі, што дасталі з ракі спартовую сумку з парэшткамі канечнасцяў чалавека, паведамляе прэс-служба МУС.
На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група, кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння і асобаў, якія маглі здзейсніць злачынства.
Паводле інфармацыі блогера NEXTA, у чорнай спартовай сумцы з чырвонымі ўстаўкамі знайшлі адсечаныя жаночыя рукі.
Нагадаем, што ў Санкт-Пецярбургу прафесар-гісторык Сяргей Сакалоў 7 лістапада з абрэза застрэліў сваю каханку — аспірантку Настассю Ешчанка, расчляніў цела і спрабаваў патапіць у Няве.