У Верхнядзвінску адбыўся напад на аддзел міліцыі?
Малады чалавек спрабаваў завалодаць зброяй / Ілюстрацыйнае фота Reuters
У Верхнядзвінску на аддзел Дэпартамента аховы адбыўся напад, інфармуе тэлеграм-канал NEXTA. Здарэнне адбылося ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. У Telegram з'явіўся відэазварот маладога чалавека, які называе сябе Глебам Ціханчуком і тлумачыць матывы свайго ўчынку (натхніўся нядаўнім нападам на будынак ФСБ у Маскве і хацеў "заахвоціць кагосьці ў гэтай краіне да актыўных дзеяньняў", бо сам аднадумцаў не знайшоў).
18-гадовы студэнт прыехаў у раённы цэнтр Віцебскай вобласці са Смаргоні. У яго быў намер напасці на мясцовы аддзел міліцыі, каб завалодаць зброяй. Але з нейкай прычыны хлопец вырашыў кінуць бутэльку з запальваючай сумессю на тэрыторыю аддзела Дэпартамента аховы і сам жа выклікаў міліцыю. Ён аказаў супраціўленне міліцыянерам, параніў двух праваахоўнікаў нажом (сілавікоў ужо адпусцілі з бальніцы). Ціханчука затрымалі.
Прэс-служба МУС раніцай 1 студзеня коратка паведаміла пра здарэнне ў Віцебскай вобласці. З яго вынікала, што падчас затрымання нейкі 18-гадовы хлопец нанёс нажавыя раненні міліцыянерам і "праводзіцца праверка". Іншай інфармацыі пакуль не было ні на сайце МУС, ні на сайце Дэпартамента аховы.