Напярэдадні Новага года віншаванні і падарункі прымалі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу
Согреть заботой детское сердечко —
Пусть эта мысль не так уж и нова,
Но в этом мире, сложном бесконечно,
На помощь к детям мы придём всегда!
Гэта дэвіз супрацоўнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. І сапраўды, дзецям, якія па волі лёсу аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, патрабуюцца клопат, увага, душэўная цеплыня і любоў дарослых людзей.
Напярэдадні самага доўгачаканага і казачнага свята Новага года да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра завіталі шматлікія госці з віншаваннямі і падарункамі. Гэта старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз афіцэраў” і камуністычнай партыі, кіраўніцтва і работнікі пракуратуры, суда, райаддзела следчага камітэта, РАНС, РАУС, афіцэры адасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, а таксама работнікі прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства “Унаторгплюс”, крама “У Марыны”.
Дзеці разам з педагогамі радаснымі ўсмешкамі гасцінна сустрэлі дарослых у сваёй установе. Для хлопчыкаў і дзяўчынак арганізавалі ранішнік з навагоднімі карагодамі, вясёлымі конкурсамі, песнямі і жартамі. Казачныя персанажы сваім бадзёрым настроем, які панаваў у зале, падарылі дзецям і ўсім прысутным хвіліны радасці, шчырых усмешак. Дарослыя разам з выхаванцамі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, атрымлівалі за гэта салодкія прызы.
Не засталіся па-за ўвагай і выхаванцы дома сямейнага тыпу. Прадстаўнікі сілавых і грамадскіх арганізацый таксама з падарункамі і віншаваннямі наведалі іх.
Вельмі важна, каб кожны хлопчык і дзяўчынка, нягледзячы на розныя цяжкасці і праблемы, у поўнай меры адчулі радасць ад свята, паверылі ў цуды. Калі па-сапраўднаму верыць у сваю мару, яна абавязкова збудзецца, тым больш што ў гэтым дзецям дапамагаюць дарослыя.