25 юных ушачан приняли участие в областной новогодней ёлке

Источник материала:  
30.12.2019 — Разное

Складальнікамі сапраўднага свята з’яўляюцца шчырасць, душэўнасць, весялосць і, вядома ж, розныя сюрпрызы. Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” на іх шчодрая. Кожны дзень дабрачыннага навагодняга марафону не абыходзіцца без урачыстасцей для хлопчыкаў і дзяўчынак.

Каля тысячы школьнікаў з усіх куточкаў Прыдзвіння сабраліся ў паўночнай сталіцы на абласную навагоднюю ёлку. Сярод удзельнікаў свята былі і 25 юных прадстаўнікоў нашага раёна. Выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, выхаванцаў кадэцкага вучылішча, школ-інтэрнатаў, дзяцей з мнагадзетных сямей сустрэлі ў абласным цэнтры яшчэ напярэдадні. Школьнікаў чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма, а ў пятніцу іх сабрала вакол сябе галоўная ёлка рэгіёну, якая праходзіла ў канцэртнай зале “Віцебск”. Са словамі віншавання перад прысутнымі выступіў старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Безумоўна, не абышлося ў гэты дзень без падарункаў, карагодаў, вясёлых гульняў і конкурсаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.25 юных ушачан приняли участие в областной новогодней ёлке

←Белорус оказался на втором месте в рейтинге «белых хакеров» Facebook

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика