Брэстаўчанін са сметніцай у руках напаў на банкамат
27.12.2019 18:35
—
Разное

pixabay.com
52-гадовы непрацуючы жыхар Брэста хацеў зняць грошы з карткі, але скончылася ўсё непрыемна.
У банкамаце адбылася памылка аперацыі, і ён заглынуў картку мужчыны, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Брастаўчанін не затэлефанаваў у тэхнічную службу падтрымкі, а вырашыў вярнуць сваю маёмасць з дапамогай сілы. Ён некалькі разоў стукнуў кулаком па клавіятуры, але выніку не атрымаў. Пасля гэтага мужчына схапіў сметніцу, якая стаяла непадалёк, і стукнуў ёй па клавіятуры.
Калі міліцыя затрымала парушальніка, ён патлумачыў свой учынак банальнай злосцю. Шкода, прычыненая ім, ацэьваецца больш як на 1000 рублёў, бо сапсаваную клавіятуру банкамата аднавіць немагчыма.