Лідскі таксовец прыняў роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі
27.12.2019 16:25
—
Разное

Таксоўка ў Лідзе / newgrodno.by
У ноч на 27 снежня ў Лідзе таксовец быў вымушаны прыняць роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі, піша newgrodno.by.
Жанчына выклікала таксоўку ў Бярозаўку, каб адтуль ехаць у радзільню. Па дарозе яна заехала да сваіх бацькоў у мікрараён Індустрыяльны, каб пакінуць там дачку.
Калі да бацькоўскага дома заставалася літаральна некалькі метраў, у жанчыны пачаліся роды. Кіроўца не разгубіўся і як мог прыняў роды. Потым ён ухутаў нованароаджаную дзяўчынку ў сваю кофту і выклікаў хуткую дапамогу. Лекары абрэзалі пупавіну і павезлі маму і з нованароджанай дачкой у радзільню. Паведамляецца, што з імі ўсё добра.