Ваш вопрос- наш ответ. Существует ли минимальный вес приобретения товаров?
Хацеў купіць грамаў 200 паляндвіцы, папрасіў прадаўца адрэзаць кавалачак. Яна адмовіла, сказаўшы, што частку, якая засталася, ніхто не купіць, бо малая, хаця я прасіў прыкладна палову. Ці правы прадавец і ці існуе нейкая мінімальная вага набыцця тавару?
За адказам мы звярнуліся да начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Таццяны Уладзіміраўны ХАНЯК, якая курыруе правы спажыўцоў.
– Пакупніку павінны адрэзаць столькі каўбасы, паляндвіцы ці падобнага тавару, колькі ён просіць, калі гэта не парушае цэласнасці ўпакоўкі – ёсць вэнджаніна, сыры, якія прадаюцца толькі ўпакаванымі кавалкамі і, зразумела, не разразаюцца.
… і вядучага таваразнаўцы райспажыўтаварыства Людмілы Іванаўны КАВАЛЕНКІ:
– Мінімальных норм тавару, які прадаецца на вагу, не існуе. У прыгаданай сітуацыі, канечне, не правы прадавец, за што прыносім прабачэнне. Бывае, напрыклад, што пакупнік просіць 200 грамаў, а ўвесь кавалак 230, але ў такім выпадку ён звычайна сам разумее, што праблематычна прадаць малы астатак, і бярэ ўвесь.