Ганаровую грамату за трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе атрымала ААТ «Жвіранка»
Падчас правядзення чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў намесніку дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Жвіранка» Пятру Спірыдонавічу Ананьку Ганаровую грамату Міністрэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Дадзенае сельгаспрадпрыемства заняло трэцяе месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў і падрыхтоўцы рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ.
Сяргей РАЙЧОНАК.