У мінчука скралі 1700 долараў, якія ён хаваў ад жонкі ў грузавіку

Источник материала:  
24.12.2019 11:20 — Разное
У мінчука скралі 1700 долараў, якія ён хаваў ад жонкі ў грузавіку
Reuters

У мінчука скралі 1700 долараў, якія ён хаваў ад жонкі ў грузавіку. Як інфармуе прэс-служба МУС, грошы ляжалі ў бардачку. Машыну пацярпелы выкарыстоўваў для продажу садавіны і гародніны. Падазраваным па справе стаў грузчык, які падпрацоўваў ва ўладальніка машыны. 34-гадовага мужчыну затрымала міліцыя. Ён прызнаўся, што аднойчы наймальнік даў яму ключы ад грузавіка і папрасіў падмяніць. Грузчык абшукаў машыну і знайшоў грошы. Ён іх забіраў часткамі — спачатку 200 долараў, пасля $1500. Долары мужчына патраціў па ўласныя патрэбы.

З інфармацыі міліцыі вынікае, што грузчык не забраў усю суму, частка грошай засталася ў схованцы.

←Дед Мороз глазами детей. В Ивьевской детской библиотеке прошел конкурс рисунков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика