Конкурс «Нашай Перамозе – 75!»
Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Грамадская Палата Саюзнай дзяржавы праводзяць міжнародны літаратурны конкурс «Нашай Перамозе – 75!». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Мінінфарме.
Конкурс праводзіцца па 1 красавіка 2020 года ўключна ў трох намінацыях: апавяданне (не больш як 5 старонак), вершы (не больш як 3 творы), эсэ (не больш як 3 старонкі). У ім могуць удзельнічаць усе жадаючыя, незалежна ад узросту, месца жыхарства і грамадзянства. Акрамя таго, дапушчальна прадастаўленне работ у суаўтарстве (не больш як 3 чалавекі, пазначэнне ўсіх кантактных даных абавязкова).
Да ўдзелу прымаюцца толькі раней не апублікаваныя творы на рускай або беларускай мовах. Публікацыяй лічыцца абнародаванне ў любым выглядзе, уключаючы размяшчэнне ў інтэрнэце. Работы прымаюцца з паметкай «на конкурс». З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.