Жанчына засумавала і пачала кідаць бутэлькі ў машыны
21.12.2019 12:09
—
Разное
Фота: 015.by
Жыхарка Мінска засумавала адна дома і пачала кідацца пустымі бутэлькамі ў машыны, якія стаялі ў двары, паведамляе МУС. Суседзі выклікалі міліцыю, але жанчына паспела пашкодзіць тры аўтамабілі на 1500 рублёў.
Супрацоўнікам мінчанка расказала, што выпівала адна дома і засумавала. Каб крыху павесяліцца, яна стала кідацца бутэлькамі ў машыны.
Далей жанчынай будзе займацца Следчы камітэт.