Не спрятаться от профессионального взгляда контролёра Докшицкого энергосбыта Сергея Савулова

Источник материала:  
21.12.2019 — Разное

Не спрятаться от профессионального взгляда контролёра Докшицкого энергосбыта Сергея Савулова
На сённяшні дзень у раёне больш за 15500 асабістых рахункаў, якія знаходяцца на абслугоўванні Докшыцкага раённага вытворча-збытавога ўчастка. Шмат гадоў ім кіруе Мікалай Хілько. У арганізацыі працуе 17 чалавек, сярод якіх вадзіцелі-электраманцеры, інспектары і кантралёры – кожны заняты сваёй неабходнай справай. Напярэдадні дня энергетыка мы сустрэліся з кантралёрам з вялікім стажам Сяргеем Савулавым, каб даведацца пра акалічнасці работы прадстаўніка гэтай прафесіі.
Амаль за трыццаць гадоў работы Сяргей Аляксандравіч вывучыў раён удоўж і ўпоперак, пра спажыўцоў электраэнергіі добра ведае, “хто і чым дыхае”. Аднаго позірку дастаткова прафесіяналу, каб заўважыць парушэнні ў выкарыстанні электраэнергіі.
У Янках, куды з праверкай прыехаў кантралёр, заходзім у панадворак да даўжніка. Мужчына выйшаў насустрач, але, убачыўшы фотаапарат, стаў лаяцца і выскачыў на вуліцу. Ніякія ўшчуванні кантралёра і просьбы паказаць электралічыльнік на яго не падзейнічалі.
– Сустракаюцца і гэт­кія інцыдэнты, – кажа Сяргей Аляксандравіч. – Гаспадару крыху раней мы далі папярэджанне, каб наладзіў электрычны ўвод у хату, аднак, хутчэй за ўсё, ён гэтага не зрабіў, таму і рэакцыя адпаведная. Як бачыце, усялякае ў нашай прафесіі бывае, у тым ліку і падобнае. На жаль, прысутнічаюць выпадкі, калі неплацельшчыкі вядуць сябе неадэкватна, аднойчы майму напарніку нават кашулю парвалі. Але звычайна далей лаянкі справа не ідзе. Мы ж у любой сітуацыі павінны весці сябе карэктна.
Не заўсёды атрымліваецца застаць гаспадара дома, а гэта значыць, што праз некаторы час зноў трэба вяртацца. Зусім іншая справа, калі прыбор уліку знаходзіцца звонку хаты. З 2012 года абавязковым патрабаваннем для пабудаваных дамоў з’яўляецца вынас электралічыльніка на вуліцу. Галоўная перавага новаўвядзення ў тым, што ў любы час кантралёр можа атрымаць неабходную інфармацыю, незалежна ад таго, знаходзіцца гаспадар дома ці не.
Па наступным адрасе Савулаў аглядае стан электрычнага ўводу ў дом, наяўнасць пломбаў на правадах.
– Галоўнае, трэба ўважліва глядзець, каб не было ўрэзаў. Правады павінны быць заізаляваныя і не мець пашкоджанняў, а пломбы — цэлымі. У супраціўным выпадку выпісваецца прадпісанне аб ліквідацыі няспраўнасцей, таму што за адрэзак праводкі ад уводу да электралічыльніка адказвае гаспадар. Летась у Камайску дачніка злавіў, што называецца, з доказамі злачынства. Той атрымліваў электраэнергію міма электралічыльніка. Наогул праблема крадзяжу электрычнасці заўсёды застаецца актуальнай, як і наяўнасць даўжнікоў, якія па розных прычынах своечасова не аплачваюць рахункі.
Кантралёру яшчэ ў час візіту да абанента неабходна зверыць, ці адпавядае плата фактычным паказанням электралічыльніка, гэтым самым выявіць запазычанасць, калі такая ёсць. Таксама праверыць наяўнасць неабходных пломб, а калі змяніўся гаспадар, то заключыць з ім дагавор.
– Калі ў пяцідзённы тэрмін запазычанасць не пагашаецца, выпісваецца папярэджанне, пасля якога па заданні інжынера брыгада выязджае да неплацельшчыка. Бяром з сабой касавы апарат для разлікаў. Калі і на гэты раз абанент не пажадае аплаціць запазычанасць, адключаем электраэнергію, – паведамляе Сяргей Аляксандравіч.
Кожны супрацоўнік энергазбыта мае мабільны тэлефон з GPS-навігацыяй з прыкладаннем Маніторынг, які дазваляе вызначыць месцазнаходжанне работніка з дакладнасцю да некалькіх метраў. Інфармацыя перадаецца як у Докшыцы, так і ў Віцебск. На экстранны выпадак прыкладанне мае кнопку SOS, дзякуючы якой можна адразу выехаць на месца здарэння.
Шмат прыходзіцца наведаць абанентаў кантралёру за працоўны дзень. Розныя і людзі сустракаюцца. Аднак для ўсіх лепш, калі кожны будзе добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў. Мы, як спажыўцы, своечасова аплачваць электраэнергію, а кантралёр правяраць, ці так гэта, і ўсім будзе спакойна.

Пётр Ромыслаў.
Фота аўтара.

У 2019 годзе скла­дзена пяць актаў па выяўленых крадзяжах электраэнергіі агульнай колькасцю 5674 кВт/гадз. Нанесеная шкода склала 1090 рублёў.  Адключаны ад выкарыстання электраэнергіі 43 чалавекі. Летась былі выяўлены два выпадкі. Украдзена 9672 кВт/гадз. электраэнергіі на суму 1780 рублёў.

←Сегодня продолжится проведение традиционных прямых линий с представителями региональной и местной власти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика