Международное благотворительное объединение «София» оказало спонсорскую помощь отделению круглосуточного пребывания для пожилых и инвалидов в Веркудах

Источник материала:  
17.12.2019 — Разное

Аб Міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднанні “Сафія” ў нашай краіне вядома даўно. Яно дзейнічае пад дэвізам “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі ў наступным дапамагчы сабе самі”. Прыемна, што сябруе “Сафія” і з ТЦСАН Ушацкага раёна. У ранейшыя гады яму аказана бязвыплатная дапамога ў адкрыцці сацыяльнай пральні, набыцці мотакасы для аказання сацпаслуг насельніцтву. Сёлета ж прыемны сюрпрыз чакаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Вяркуды – памяшканні сталовай і харчаблока сталі тут не толькі больш утульнымі, але і функцыянальнымі.

На бягучым тыдні валанцёры Уэслі і Руфь Джоунс, выканаўчы дырэктар аб’яднання “Сафія” Сяргей Станіслававіч Зубовіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Пятроўна Васілеўская і дырэктар ТЦСАН Ушацкага раёна Ірына Анатольеўна Ціханава наведалі прыгаданую сацустанову. Загадчыца аддзялення Алена Леанідаўна Ігнатовіч правяла для гасцей невялікую экскурсію па будынку, расказала, як выкарыстоўваецца набытая за спонсарскія сродкі тэхніка.Международное благотворительное объединение «София» оказало спонсорскую помощь отделению круглосуточного пребывания  для пожилых и инвалидов в Веркудах

– Шматлікія плюсы ў такім пераўвасабленні адчулі як пастаяльцы, так і персанал, – зазначыла яна. – Дагэтуль, каб паспець прыгатаваць да 8 гадзін раніцы сняданак, неабходна было ўключаць старэнькую пліту ўжо ў 6. Цяпер на поўны разагрэў абсталявання хапае хвілін 20. Гэта, дарэчы, спрыяе эканоміі электраэнергіі: адпаведны сутачны паказчык зменшыўся ў сярэднім на 20 кілават. Якасць жа прыгатаваных страў па-ранейшаму застаецца на высокім узроўні.

– Вы толькі гляньце, якія шыкоўныя бляхі ў новай духоўцы – вялізныя, з глыбокімі борцікамі, – не хавае эмоцый повар Таццяна Мікалаеўна Кладніцкая. – Хопіць і на каравай да Вялікадня, і на любімую многімі запяканку. Такому абсталяванню пазайздросціць любая гаспадыня!

Парадавалі і новыя абедзенныя сталы, стулы. Пры іх выбары ўлічана ўсё, што трэба для эксплуатацыі пажылымі людзьмі і інвалідамі: надзейнае мацаванне, наяўнасць закругленых бакоў і спінак. Дарэчы, не забыліся спонсары і пра эстэтыку: мэблю падабралі ў колеравым сугуччы са сценамі, шторамі. Атрымалася, сапраўды, як ва ўтульным кафэ.
Международное благотворительное объединение «София» оказало спонсорскую помощь отделению круглосуточного пребывания  для пожилых и инвалидов в Веркудах

Амерыканцы з задавальненнем пагутарылі з персаналам аддзялення і яго жыхарамі. Як растлумачыў Уэслі Джоунс, разам з жонкай яны пражываюць у штаце Юта ў ЗША. Валанцёрства ажыццяўляюць за ахвяраванні прыхаджан Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. У нашу краіну сямейная пара прыехала 1,5 года таму. За гэты час паспелі наведаць самыя розныя куточкі Беларусі, актыўна аказваючы дапамогу.

– Не трэба перабольшваць нашай ролі ў лёсах вашых падапечных, – зазначылі Уэслі і Руфь. – Гэта невялікі праект, які па прапанове Віцебскага аблвыканкама падтрымала “Сафія”. Усяго ж на дабрачынныя мэты Царквой праз названае аб’яднанне рэспубліцы сёлета выдзелена звыш 332 тысяч беларускіх рублёў, з іх больш 57 тысяч – установам Віцебскай вобласці.

Па словах Джоунсаў, іх візіт у Беларусь падыходзіць да заканчэння – дома іх чакаюць пяцёра дзяцей, на свет хутка з’явіцца і першы ўнучак. Сваё ж знаёмства з нашай краінай – надзвычай гасціннай, прыгожай – Уэслі і Руфь запомняць на ўсё жыццё. Як і аддзяленне Ушацкага ТЦСАН у Вяркудах, якое стала завяршальным пунктам іх валанцёрскай дзейнасці ў Беларусі.

– У нас у Амерыцы падобныя ўстановы з’яўляюцца прыватнымі. Каб трапіць у іх, патрэбны немалыя сродкі! – падзяліліся госці. – У вас жа дзяржава ўсяляк падтрымлівае неабароненую катэгорыю грамадзян. На схіле гадоў аказацца ў такім аддзяленні, калі б так склаўся лёс, былі б не прэч. Прыемна, што “Сафія” таксама не засталася ўбаку.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Как будут меняться пенсионные системы в развитых странах и в тренде ли Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика